Абсалютна нечакана падарылі фаленопсіс. Я ў поўнай разгубленасці. Заўсёды лічыла архідэі занадта складанымі для вырошчвання, а тут з'явілася такая прыгажосць... Шкада будзе, калі загіне.
Шаноўныя фрэнды, у каго ёсць вопыт вырошчвання фаленопсісаў - падкажыце, калі ласка, якія найбольш тыповыя памылкі ў іх доглядзе? Што яны любяць, а што не вельмі? Ім даспадобы сонечнае святло ці цень?
Кветка расце ў пластыкавай ёмістасці, у спецыяльным субстраце, у якім відаць даволі шмат каранёў (ці як гэта ў архідэй называецца?). Некаторыя "карані" тырчаць звонку. Ці трэба яе перасаджваць, ці гэта нармальны стан?
Вядома, я магла б зараз спытаць у Гугля, пакапацца ў спецыялізаваных часопісах, але ведаю, што лепей усяго рэальны досвед, а не тэарэтычныя парады.
Таму прашу ў вас дапамогі!
P.S. Карцінка з сеціва, але мой мае падобны колер :)