Формы жыцця

May 04, 2013 12:01

Люблю ў пачатку сезону "зялёнай травы" разглядаць маладыя парасткі і пупышкі. Гэтая "моладзь", пакуль падрасце, часам мае экзатычны выгляд, а некаторыя ўвогуле падобныя на іншапланецян.

Праўда, іншапланецян гэтым разам напаткаць не ўдалося, але цікавыя экземпляры, тым не меней, трапіліся.

Вось гэтыя касматыя вушкі належаць арабіне. Нават колер яшчэ не зялёны, а нейкі шэра-бура малінавы (літаральна) :)



Чаромха: ракеты на старце! Заўсёды самая першая выпускае лісточкі



Пупышкі бэзу нагадваюць зялёных гусянят



А на "ніжнім" ярусе - свае знакамітасці.

Вадазбор цалкам апраўдвае сваю назву.



І гэтая мініяцюрная "капуста" - таксама вадазбор. Яго, дарэчы, называюць яшчэ "аквілегія" ці "ворлікі".



А вось гэтая раслінка называецца манжэтка (ці гусялапка). З выгляду непрыкметная, аднак, якая, аказваецца, цікавая :)



Конскім шчаўем нехта паспеў ужо паабедаць :)


Вось яшчэ адзін сімпатычны бухматы экземпляр. Магчыма, гэта вераніка дубраўная, якая мае прыгожыя блакітныя кветачкі. Але кветачкі будуць крыху пазней.



Імя гэтага таварыша мне невядома. З выгляду нагадвае нейкі хатні сукулент, але наўрад ці мае да іх адносіны.



Гэтая спадарыня ў прадстаўленні не мае патрэбы. Праз колькі тыдняў будзе выклікаць адно раздражненне, але зараз нават яна цешыць вока :)



Ну, і ў якасці бонусу - кветачка :)


расліны, вясна, фота, красавік, кветкі

Previous post Next post
Up