Працягваю сваю выратавальную кампанію ад лістападаўскай шэрасці. Перш за ўсё ратую сама сябе, ну, а калі камусьці яшчэ мае здымкі ўздымуць настрой ды палепшаць самаадчуванне - буду вельмі радая :)
На гэты раз тэматычная падборка кветак сонечнага колеру, бо сонца ў нас зараз у вялікім дэфіцыце.
1. Прадстаўнік шматлікага сямейства аксамітак.
2-3. Вельмі папулярная кветка, якая практычна не патрабуе догляду і расце сама па сабе - зімовая рудбекія (памылкова часта называюць зімовай вяргіняй).
4-6. Гацанія - самая першая сяброўка сонца. Расчыняе кветачкі толькі ў сонечны дзень.
7. Тапінамбур. Агрэсіўны прыгажун.