Запозненае бабіна лета, пагасцяваўшы пару дзён, сабралася, відаць, нас пакінуць. З поўначы насоўваюцца хмары, вецер перастаў быць лагодным. У прагнозе на наступны тыдзень малююць сняжынкі...
Пакуль надвор'е канчаткова не сапсавалася, вырашылі здзейсніць шпацыр на бераг Дзвіны з "нашага", задзвінскага, боку. Калісьці
ўвесну мы там блукалі. І вось цяпер наведалі гэтыя маляўнічыя мясціны зноў.
Касцёл Св. Андрэя Баболі.
Яшчэ некалькі ракурсаў:
Касцёл крыху "заваліўся", але тут здымалі не зусім яго. Завіруха з лісцяў!
І вось бераг Дзвіны. На тым баку, удалечыні - Сафійскі Сабор.
Багаяўленскі сабор і Музей кнігадрукавання.
Пейзаж з відам на "стары" мост.
Такая атрымалася вандроўка напярэдадні халадоў...