Рамонт - гэта надоўга ... ці назаўсёды?

Jun 18, 2009 14:12

Вось ужо колькі тыдняў у інтэрнаце працягваецца эпапея па замене старых вокнаў на шклопакеты. Здорава!- скажаце вы. Вось і я так думала, пакуль нарэшце чарга не дайшла да нашага пакоя. )))
Цяпер мы маем новае прыгожае акно, але не маем падваконня. І мае кветкі ператварыліся ў бамжоў.
А каб паставіць падваконне, трэба пакласці яшчэ некалькі цаглін, бо старое акно было ніжэйшае.
А каб іх пакласці, трэба адшукаць на адным з 12 паверхаў брыгаду муляраў.
А потым гэтак сама адшукаць брыгаду мантажнікаў.
А потым дачакацца, калі прыйдуць тынкоўшчыкі і зробяць усё "красіва".
А калі гэта будзе - нікому не вядома.
Таму зараз абстаноўка дома - умоўна прыдатная для пражывання...

дома, жыццё-быццё

Previous post Next post
Up