Мусіць, пакуль я адпачывала ад свайго ЖЖ, гэты "альтэрнатыўны" флэш-моб паспеў абыйсці ўсіх. Але вось і да мяне ён дабраўся.
Такім чынам, пытанні ад
vyshivanka.
1. Веласіпед ці машына.
Веласіпед. Гэта адзіны транспартны сродак, якім я ўмею кіраваць. :)
2. Круг ці квадрат.
Круг. Болей люблю плаўныя лініі, чым вуглы.
3. Настаўнік ці вучань.
Вучань. У яго яшчэ ўсё наперадзе.
4. Лета ці зіма.
Лета. Таму што лета - гэта адпачынак і вёска.
5. Янка Купала ці Якуб Колас.
Якуб Колас.
(Зараз буду хваліцца). На ўступных экзаменах у 1996 годзе адзіная з усіх абітурыентаў, што пісалі беларускае сачыненне, атрымала "выдатна" за опус на тэму "Вобразы Міхала і Антося у паэме "Новая зямля"" :) Да таго ж, "мой родны кут, як ты мне мілы" - гэта нязменна актуальна .
Калі хто раптам пажадае паўдзельнічаць - адпішыцеся ў каментарах.