Амэрыканскае кіно руліць!

Apr 06, 2007 09:51

Ну чаму я такі даверлівы, га? Учора паверыў малодшаму брацельніку, што "300 спартанцаў" - афігенна класны фільм. Ну чытаў жа рэцэнзіі, ведаў жа, што малы фанацее па анімэшках ды коміксах! Паглядзеў я ўчора гэтае "кіно" у "Кастрычніку" і спужаўся.А спужаўся я, спадарства, калі ўявіў сабе сярэднестатыстычнага прадстаўніка мэтавае аўдыторыі гэтае кінастужкі. Сьмяяўся да сьлёз, праўда, асабліва гледзячы, зь якімі сур'ёзннымі мінамі некаторыя гледачы ўтыкалі гэты тупарылы мульцік.Камэнтары за кадрам увогуле, па мойму, разьлічаны на даўнаў, кампутарны воўк сьмішной вочэнь, усе спартанцы - ваяры дабра й сьвятла - накачаныя, прыгожыя, станоўчыя; персы - адмоўныя, таму маюць альбо напаўгнілыя ікластыя рожы, альбо шчыра підараватыя.Супрацьпастаўленьні на ўзроўні "сьвятло-цемра", "мужыкі-підарасы", "прыгажуны-пачвары". Комікс!
Previous post Next post
Up