Frahmentum ź
interviju:
Як прадстаўнікі духавенства ставяцца да “паганскіх” штучак?
Тодар Кашкурэвіч: Вось аднойчы я прыйшоў да такой бабкі, якая славілася сваімі здольнасцямі, а яна кажа: “А я ўжо не лячу. Бацюшка сказаў, што гэта грэшна”. І каму праваслаўны бацюшка зрабіў лепш? Ёсць і шматлікія прыклады, калі пратэстанцкія святары навучалі бабак выкідаць ды спальваць старыя рушнікі і кашулі, спяваць старыя песні, бо гэта “ад д’ябла”… Выходзіць, што ў гэтым выпадку яны знішчаюць нашую спрадвечную культуру? І што, нам проста глядзець на гэта?.. Я ні ў якім разе не заклікаю ваяваць з традыцыйнымі канфесіямі, у цэлым стаўлюся да іх прыязна, але трэба прызнаць, што прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій паводзяць сябе не талерантна і агрэсіўна, тым самым правакуюць да негатыўнага, як мінімум, стаўлення да іх.
Спадар Тодар, вось вы выстаўляеце сур’ёзныя абвінавачанні традыцыйным канфесіям. Адначасова вы гаворыце, што вы не паганіст. У што вы верыце?
Тодар Кашкурэвіч: У нашай традыцыі вызначальным ёсць паняцце - рабіць, а не верыць. У нашым разуменні ўвасабленне сакральнага - гэта не вера, а дзеянні на перастварэнне космаса, сакральнага парадку. Кожны дзень - ад раніцы да вечара, цэлы год; ад пачатку жыцця да самай смерці. Верыць - гэта вельмі проста і прымітыўна.
Такім чынам
Публічная лекцыя
Тодара Кашкурэвіча
“Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе”
з цыклу Urbi et Orbi
адбудзецца 25 студзеня (пятніца)
у Беларускім саюзе дызайнераў (Брылеўская, 14).
Пачатак у 18.30, уваход вольны!