Jun 23, 2017 09:27
Усім людзям кантакціка добры дзень у хату!
Адразу да спраў.
У мяне зьнікла перспектыва працы, а працаваць я вельмі хачу. Ліпень-жнівень у мяне вольныя, грошы патрэбны, вочы гараць! Зразумела, што такое ў краіне становішча, што малому дзіцю (мне 17) знайсьці нешта вельмі складана.
Але ўсе ж! Калі ў вас ці ў вашых знаемых есьць варыянты, дзе можна такой сьмяшнявай дзяўчыне як я падзарабіць грошай, напішыце мне, калі ласка, і я разгляжу любы варыянт.
Калі што ня ўмею рабіць - навучуся.
П.С. Я з посьпехам займалася рэпетытарствам розных прадметаў (ангельская, беларуская мовы, матэматыка, нядрэнна ведаю амаль усе) два навучальныя гады, але лета - не сезон. Таму я магу казаць, што пастараюся знайсьці шлях да дзетак, нават калі гэта проста паслугі няні.
П.П.С. За рэпост буду неверагодна ўдзячная.
дети,
жизнь