Не зраслося. Мо, іншым разам, у кастрыніку...

Sep 21, 2016 09:47

Учора пастукалася ка мне у ФБ чудоўная дзяўчына і запрасіла прыняць удзел у адным мерапрыемстве (што зараз праходзіць у межах Тыдня беларускага мыслення) ў якасьці "жывой кнігі".



Я не вельмі сачу за падзеямі ў беларускай інтэллектуальнай прасторы, таму, нажаль, пра праект "Жывая бібліятэка" нічога не ведаў. А зараз вось мяне ўзялі і запрасілі...

Праект сапраўды цікавы. "Жывая бібліятэка" - гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваімі ўласнымі гісторыямі, якія гатовы адказваць на пытанні. Гэта кароткія размовы (па 30 хвілін) з невялікімі суполкамі людзей. "Кніга" распавядае пра нейкі свой уласны досьвед і адказвае на пытанні "чытачоў".

Мяне мусілі прэзентаваць як шматдзетнага бацьку-цмакаведа )) Было б вельмі цікава, як меней, для мяне быщ бы цикавы досвед. Але дзень мерапрыемства - субота. Усе зразумела, тут людзи вольныя, маюць час. А у мяне ж лецішча, там яшчэ столькі праў не пароблена.

Таму мусіць перанясем на наступны месяц. Мо буду вальней...

І будзе нагода распачаць новы цыкл лекцый нашага МІФ-клуба. )

миф-клуб

Previous post Next post
Up