Дзе б я жыў (а мо і буду)

Jun 14, 2011 14:33

Разглядваючы шматлікія малюнкі Орды і чытаючы ўспаміны аб "ідэальным" старалітоўскім побыце ў "Пане Тадэвушы", заўсёды адзначаў хараство невялікіх старасвецкіх дворкаў, з франтонамі, порцікам, гонтавым ці чарапічным дахам. Гэтыя ўтульныя дворкі заўсёды дысаніруюць у мяне з тымі 3-х паверховымі хібарамі, якія будуюць на 6-ці сотках, альбо з "замкамі" і "палацамі Шэйха" - адным словам з гігантызмам і безгустоўнасцю, якія бачыш вакол дарог, выязжаючы з Мінска. А вось у такім невялікім дворку а-ля залатыя вольнасці, старка ды партрэты вусатых продкаў па сценах, а-ля музыка Шапэна й Агінскага, я заўсёды і хацеў жыць. Бачыў, што такімі РЭАЛЬНЫМІ палацыкамі ў нас гандлююць на аўкцыёнах, але памеры і кошты на аднаўленне запэўнівалі мяне, што такое для мяне ў гэтым жыцці нерэальна. Трэба будаваць сваё, штосці меншае, новае.

І вось дазнаюся, што ў Польшы зараз існуе мода на такія рэтра праекты. Будуюць невялікія дворкі, якія цалкам сучасныя знутры, але звонку выглядаюць старасвецкімі. Што сказаць, я прыглядзеў і для сябе праекцік ;)




Вось так гэты "палацык мроі" выглядаў бы з галоўнага фасаду. Уявім перад ім круглую клумбу, ды плюшч, які ўецца па сценах палацыка. А вось як гэты дом выглядаў бы ззаду:



Ну і яшчэ рэндэр:



Нават ёсць старонка аматараў такой архітэктуры BudujemyDwor.PL. Там можна паглядзець іншыя праекты традыцыйнага стылю. Напрыклад, у гэтага праекта, ёсць папярэдні, дзе плошча 2-га паверха менш. Ёсць розныя праекты і розныя варыянты асобнага праекта. Вось, мне яшчэ спадабаўся і такі варыянцік:



Ну а калі вы ўжо вырашылі пабудаваць сабе старасвецкі дворык, але ня ведаеце, як падтрымаць антураж знутры, ёсць таксама адпаведны сайцік.

Нават не ўяўляю калі ў нас у Беларусі можа з'явіцца такі трэнд. Колькі патрэбна гадоў? Тым больш, што гэта не шале ў сібіры, фахверк у стэпах, ці юрта у Правансе. Пагартайце альбом Ордавых малюнкаў, і пабачыце, ШТО для гэтай зямлі традыцыйна.

Польша, atlantis albarutheniae, злободневное, нравы, архитектура, Беларусь

Previous post Next post
Up