Адным абяцаннем больш...

Jul 11, 2010 16:56

В гостинице будет весь необходимый набор помещений: трансформируемые залы, комнаты переговоров, SPA и фитнес-центр с бассейном, салон красоты, банкетный зал. На первом этаже бывшего «Бровара» также предлагается разместить пивоваренный цех с пивным рестораном. Именно в старинном здании будут самые лучшие номера отеля - двух- и трехкомнатные апартаменты. А всего в комплексе предусмотрены 150 номеров различной категории. Со стороны проезда Чижевских намечено открыть сувенирный магазин с отдельным входом для посетителей Лошицкого усадебно-паркового комплекса.

Ну што сказаць? Па асабістым вопыце ў галіне будаўніцтва ведаю, што з таго, што звычайна кажуць пра будаўнічыя планы і праекты, спраўдзіцца адсоткаў 15-20. А журналістам наогул нельга верыць. Яны часцей за ўсё самі ня ведаюць, пра што пішуць ;) Дый слова "бровар" у нас не заўсёды піваварня. У Лошыцы (паводле даведнікаў 1887 і 1902) быў "спиртоочистительный заводъ", і піва там ніколі не рабілі. Але, шчыра, я не супраць, каб зараз пачалі ;)

Лепш схадзіця ў "Васількі"! (чаму не "Валошкі"? Russified напэўна...)Аматарам віленскага СiliKaimas раю наведаць. Гэта копія. Адно што з дынамікаў беларускае (дый не толькі) каляфолкавае музло. Меню па выглядзе тое ж самае. Каляровыя фоткі, некусачыя кошты. Нават частка страў супадае (напр. горка дранікаў з тварожным соўсам і ласосем). На маю думку, і грошы літоўскія. Занадта шмат супадзенняў. Калі так - то гэта будзе сетка, як напр. "Тэмпа". Дарэчы, да "Тэмпа" "Васількі" і належаць.

Быў там учора з жонкай і сынам - спадабалася. Адзінае, што прыкра: не надта там папулярызуюць САПРАЎДНЫЯ беларускія стравы. Дарэчы, той жа грэх у СiliKaimas у дачыненні да літоўскай кухні. Не шукайце ў "Васільках" кішку ці паўгускі. Мо ім падарыць перавыданне "Нашай Стравы" (дзе зараз з'явіўся мой колішні нарыс пра труфлі ;))? Канешне, я разумею гэтую ўніфікацыю - спажыўцу прапануюць тое, што ён ведае. Простае, але смачнае. А што, халаднік з гарачай бульбай ды скавародка з грыбамі й шкваркамі - таксама смачна :))

пиво, злободневное, кухня

Previous post Next post
Up