Здаецца цяжка знайсьці беларуса, ў сям’і якога бацькі ці бабулі не займаліся б вышыванкай - ці то крыжыкам, ці гладзьдзю. Я таксама маю колькі вышыванак: троху рушнікоў, насыпак, прастынак. Штосьці знайшоў у старой хаце, штосьці вышыла маці. Для мяне, праўда, гэта ўжо элемэнт дэкору.