Ашмяны.

Jan 25, 2016 10:29

Днямі лёс закінуў мяне ў Ашмяны й атрымалася так, што быў вымушаны некалькі разоў заночыць у мясцовым гатэлі. Пра гатэль мне й хацелася б напісаць больш падрабязна.
Засялілі мяне ў нумар на трэцім паверсе, адзіны на увесь гатэль душ аказаўся на першым паверсе ды яшчэ й платны. Платным й адзіным на гатэль аказаўся электраімбрык й лядоўня. Сам нумар выглядаў цярпіма, калі не ўлічваць рваныя й страшна скрыпучыя матрасы. Да плюсаў можна аднесьці наяўнасьць тэлевізара й даволі вялікі выбар каналаў.

Адпачынак!, Валацуга!

Previous post Next post
Up