Нарэшце па тэлевізару адрапартавалі аб заканчыньні ўборкі збожжавых. Ня верачы іх казкам, выбіраюся на тыдзень пазьней.
Збожжа сапраўды скошанае, але салома ляжыць ў валках ды й пожня да каленаў. Зхалтурылі калгасныя камбайнёры. Але ж калі дабраўся, мушу хадзіць, а хадзіць атрымліваецца толькі па сьлядох камбайна, дзе прытаптаная пожня. Зразумела, што эфектынаўсьць ня тая - хутка стамляецца рука ад пастаяннага супраціву саломы, пачынаецца сьпёка.
Адпачатку адно сьмецьце - дрот, запчасткі сельгасмашын, коркі вет.уколаў, а вось і манэтка, какалік, падобна на грош Варшаўскага княства. Далей гузік царскіх войскаў, яшчэ адзін, яшчэ адзін зь нейкай выяваю вельмі слаба захаванаю, а вось ўжо й манэтка ў добрым стане - капейка 1852 году Мікалая І. Ня маю такой у калекцыі. Далей куля крамянёвай зброі, барацінка літоўская.
Сьпёка дастае, пара вяртацца да дому.