Мая першая пашуковая вандроўка з начоўкаю. Выехаўшы пасьля працы й разьбіўшы табар, маем гадзіны паўтары на выведку. Закінуты хутар - хтосьці тут ужо палазіў, бо шмат ямак, але гэта не адзначае, што тут не магу і я пахадзіць. А вось і доказ - 1 капейка Масковія 1877 году, не ідэальная, але чытабельная. І больш нічога. Ужо перад вяртаньнем у табар трапляю на стары прыкрыты кустом парэчкі калодзеж, акуратна выкладзены з валуноў. Сюды патрэбна будзе заўтра зазірнуць.
Калодзеж мэтраў двух глыбінёю, сухі . Сябар акуратна спускаецца па сьценках на дно калодзежа. Ёсьць сігнал і ідзе ён з-пад валуна, што ляжыць на дне калодзежа. Адному яго не зварушыць. Падвязваем зцэпкаю для самахода й удвох перасоўваем валун у іншы кут. Шкада, але крыніцаю сігнала аказваецца кавалак чугунка. Можна было б яшчэ узяццца троху ў глыбіню, ды патрэбна вядро, каб выцягваць зямлю. Не прадугледзелі ... . …