Здаецца невялічкі кавалак беларускай зямелькі, а практычна цэлая гістарычная кніга. Тут мне патрапіў рымскі дынарык 145 года, адламаная шабля (калі глядзець на грубасьць вырабу, то найхутчэй сярэднявечная, магчыма нават часу бою Паўла Сапегі з маскоўскім войскам). Шмат куляў напалеонаўскага пэрыяду. Прускія манэты часоў І-й Сусьветнай ды Расейскія манэты й гузікі таго ж пэрыяду. Кавалак праваслаўнага нацельнага крыжыка ды каталіцкі нацельны абразок з выяваю сьвятога Віктара. Польскія гузікі й грошыкі. Колькі ж тут падзей адбывалася !? Колькі людзкіх лёсаў зьвязана з гэтым кавалкам зямлі !?