Nov 03, 2013 17:52
Апошнія цёплыя дзянькі восені. Дарога, што блукае сярод густога начнога лесу. Цішыня. Пятляючы па дарозе я імчуся наперад - хочацца як мага болей пасьпець, пакуль знаёмыя, што падкінулі мяне палююць на рыбу. Вось дарога выходзіць на луг, засланы густым туманам. Крочу наперад й праз пару соцен мэтраў выходжу на бераг невялічкай рэчкі, далей уздоўж берага на пагорак. Поўня асьвятляе пагорак й я пахуткаму зьбіраю мэталашукальнік, ліхтарык, рыдлёўку. З Богам!
Здаецца піск прыбора разносіцца па усім начным лесе - цьвік, медны дрот, кавалак электрода, а вось і стрэляная гільза. Ноч ды мокрая брудная зямля не дазваляе ідэнтыфікаваць яе, ды й няма калі - кідаю ў кішэню й пайшоў далей. Троху ня той пэрыяд, штоя разьлічваў тут знайсьці. Зноў дрот, нейкі кавалак жалеза, бляшанка. Час ідзе й становіцца не цікава.
Выключаю прыбор й вяртаюся назад, бліжэй да вёскі. Там я бачыў палі з рулонамі саломы. Было б лепей каб яны былі ўзараныя, але паспрабуем, пожня нізкая. Адразу ж на ўскрайку прыбор запішчаў - ручка ад кабіны трактара, корак ад віна, зноўку гільза, крыху прыплюснутая, а вось і штосьці з той сэрыі, што я плянаваў тут знайсьці - жалязяка падобная на кавалак ядра, дома пасьля падсушу, памыю й разгледжу уважлівей. Поле задаецца засланае жалезам.
Але звоніць тэлефон, хлопцы выяжджаюць, пара прабірацца да дарогі.
Запіскі капатыча,
Адпачынак!,
Валацуга!