Жывучы ў Берасьці толькі другі раз наведваю Белавежскую пушчу (першы яшчэ вучням у школе). Цікавы музэй, зьвяры. Праўда пасьля Варшаўскага заапарка вальеры сьціплаватыя.
Ну і рэзідэнцыя беларускага дзеда Мароза. Добра зрабілі. Цікавая экскурсія й наведвальнікаў хапае (ў маёй групе былі й італьянцы, кітайцы, рускія(Піцер, Н.Тагіл, Камсамольск-на-Амуры)). Шкада толькі, што сувеніры рускамоўныя... .