На мінулым тыдні хадзілі з дачкой па грыбы. Тым разам нам сустракаліся лісічкі. Але не толькі яны ;) Па купіне мху сярод пераспелых чарніц хуценька шукаў дзе ад нас схавацца маленькі бліскучы вужык. Дачка была ў захапленні, а я, нават, паспела дакрануцца да яго. Столькі пяшчоты і прыгажосці у боскай істоце! Ён зкруціўся ў нейкі марскі вузел і потым толькі назіраў за намі з-пад свайго хваста. Хацелася ўзяць на рукі і прытуліць да шчакі, такі прыемны ён быў. Але вырашылі не пужаць стварэнне. Пакрочылі далей шукаць баравікоў ды лісічак. Ну і знайшлі. А па вяртанні да дому выразаліся 2 выцінанкі.
Якая на ваш погляд атрымалася лепшая?