Пад час прыёму, да доктара забеглі "людзі", схапілі разам з непаўнагадовым пацыентам хворым на хрыбет, зацягнулі у нейкую сваю ўстанову, пагалілі галаву, збівалі прымушаючы прызнацца, што ён браў грошы за лячэнне... Пачак грошай, вядома, знайшлі ў кабінеце, але адбіткаў доктара на іх няма, сам ён з трох дзён збіцця не "сазнаўся" -- выпусцілі, збітага з паголенай галавой. Цяпер "людзі" звоняць маці непаўнагадовага пацыента, у т.л. на працу, патрабуюць без позвы прыйсці і даць сведачанні, што яна плаціла, пагражаючы, што перакруцяць дзіцёнку жыццё, яно толькі во паступіла ў мед на бюджэт, дык пагражаюць выключэннем і г.д., калі маці "будзе замінаць следству". Во органы працуюць... мляць... дазнаюся падрабязнасці, напішу :( Горад-герой Мінск мае ганарыцца сваімі насельнікамі.