1,2 праміле беларускага Сеціва

Sep 11, 2007 02:37


Стужкасябар infopolicy змясціў у сваім блогу інфармацыю Міжнароднага Тэлекамунікацыйнага Саюза (ITU) пра колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў на Беларусі ды ў суседніх краінах. Наш адрыў у сегменце шырокапалоснага доступу (разглядаць архаічны дыял-ап ужо не варта) непрыемна ўражвае. З сваімі 11.400 карыстальнікамі РБ адстае ад агульнага роўню ўсходнееўрапейскага рэгіёна ў дзясяткі і нават сотні разоў. Што, зрэшты, і нядзіўна. Пры нізкай развітасці адпаведнай інфраструктуры, манаполіі БТК на ўнутраным рынку і яго надзвычай жорсткай тарыфнай палітыцы 'накшыя вынікі атрымаць амаль немажліва.

БТК

Previous post Next post
Up