Ахтунг! Шэйман у Маскве!

Sep 09, 2007 18:16


Віктар Шэйман, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі, наведваў Маскву з таямнічай місіяй. Паводле звестак інтэрнэт-выдання “Белорусский партизан”, ён прыляцеў у Маскву ў пятніцу раніцай. У аэрапорце Шэймана сустракаў амбасадар Беларусі ў Расіі Васіль Даўгалёў. Дзяржсакратар, нібыта, прывёз у Маскву нейкія важныя дакументы. У беларускай амбасадзе адмовіліся гаварыць пра мэты візіта Віктара Шэймана. “Белорусский партизан” адзначае, што візіт выглядае досыць дзіўна, бо ў Маскве зараз няма высокапастаўленых расійскіх палітыкаў.

Еўрарадыё

чуткі, Шэйман, Масква

Previous post Next post
Up