Sep 05, 2007 23:25
Беларусь і Іран падпісалі кантракт на распрацоўку нафтавага радовішча Джафеір. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным сёння Міністэрствам нафты Ірана. Па ўмовах кантракту, здабываць сыравіну будзе дзяржаўная кампанія "Беларусьнафта". Плануецца, што ў рамках праекту, які ацэньваецца ў 450 мільёнаў долараў і які складаецца з дзвюх фаз, будзе штодня здабывацца 40 тысяч барэляў нафты. Умовы кантракту будуць выкананыя на працягу бліжэйшых двух гадоў. Дамоўленасць аб супрацоўніцтве дзвюх краін у распрацоўцы радовішча, была дасягнутая падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь іранскага прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада. Тады бакі дамовіліся аб развіцці ўзаемадзеяння ў нафтагазавай галіне. Прадугледжаныя, у прыватнасці, стварэнне нафтаперапрацоўчых вытворчасцяў, распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, будаўніцтва падземных сховішчаў у Іране з удзелам беларускага боку.
Што ж, 2 мільёны тон - зусім няблага. Аб'ём, роўны ўнутранай беларускай нафтаздабычы.
Іран,
нафта