Сіндром акружанай фартэцы

Apr 14, 2009 22:47



Ніякай эканамічнай ізаляцыі не адбудзецца, калі цвёрда вытрымліваць знешнепалітычны ціск. Зразумейце, без дэлукашызацыі Беларусь і надалей будзе расплочвацца за рэжымнае падпарадкаванне. Пазіцыя простая, усе хто дае ў доўг Лукашэка - спонсары тыранічнага рэжыма і прагнуць зацягнуць краіну у крэдытную кабалу. Гэта значна болей сур'ёзная пазіцыя чым патрабаванне непатрыятычнага увядзення санкцый. Падобны крок, калі ён будзе агучаны ужо зараз дасць непасрэдны плён.

Во так. І чым такая пазіцыя прынцыпова розніцца ад цяперашніх адказаў Лукашэнкі на патрабаванні ЕС па лібералізацыі? Памяняй "рэжым" на "т.зв. апазіцыю" і атрымаеш тое, чым штодня дзяўбуць беларусаў дзяржСМІ. Яшчэ невядома, з кім карэізацыя ды ізаляцыя Беларусі адбывалася б хутчэй: з "апошнім дыктатарам" ці "вязнямі сумлення".

дурдом, цытаты, рэжым, змагары

Previous post Next post
Up