Распачаў працу сайт пра ўрочышча Курапаты - святыню беларускага народа, дзе пахаваныя беларусы - ахвяры НКВД, знішчаныя ў 1937-1941 гг. Сайт выконвае адначасова функцыі як сайта-мемарыяла, так і навіновага сайта і накіраваны на распаўсюд інфармацыі і асвету грамадства пра сучасныя падзеі і гісторыю "Народнага Мемарыяла". На старонцы плануецца змяшчэнне абвестак, навіновых паведамленняў, артыкулаў, фотаздымкаў і відэафайлаў. Існаванне сайта стала магчымым пры дапамозе сяброў "Беларускага Моладзевага Руху Амерыкі".
Запрашаем усіх ахвотных да супрацы. Калі вы маеце хоць якую-небудзь інфармацыю, якая датычыць мінуўшчыны, сучаснасці або будучыні мемарыяла Курапаты, дасылайце яе ў рэдакцыю сайта праз форму-кантакт ці на паштовую скрынку - kurapaty@gmail.com для размяшчэння на сайце
http://kurapaty.org. Калі вы жадаеце паспрыяць развіццю і падтрымаць праект - калі ласка, змясціце
банеры ці спасылкі ў сябе на сайце ці блогу.
Убачыў у
praletar'а.