Расейская нафтавая кампанія "ЛУКОЙЛ"
дамовіўся пра павышэнне цаны паставак у Германію. Адбылося гэта пасля 2-месячнага скарачэння аб'ёму экспартаванай нафты на 1/3. Магчыма, што цэны павысяцца таксама і ў Чэхіі, Славакіі ды Польшчы. Вось так цяпер усходні сусед прабівае ўласныя інтарэсы. А нас чакае "гарачая восень", якая рызыкуе плаўна перарасці ў не меней спякотную зіму.