Nov 26, 2008 00:41
Жыстачайшэ разваліўся Савецкі Саюз. Наўкола разруха і парнуха. Тым часам, нацыянальная эканоміка мае наступныя паказнікі рэнтабельнасці прадукцыі прадпрыемстваў і арганізацый:
1992 г. - 22,1%;
1993 г. - 17,4%;
1994 г. - 20,7%.
Краіна выбрала першага і апошняга прэзідэнта з самай гушчыні народных масаў. Абраннік абяцаў праводзіць сацыяльна арыентаваную эканамічную палітыку. Адпаведна, рэнтабельнасць падкарэктавалася ў паліткарэктныя рамкі:
1995 г. - 9,9%;
1996 г. - 9,7%;
1997 г. - 10,1%;
1998 г. - 10,9%.
Грымнуў крывавы прамаскоўскі фінансава-эканамічны крызіс у мангола-чухонскай імперыі. Вэлфэр для насельніцтва браць стала няма адкуль. Народная гаспадарка адрэагавала так:
1999 г. - 15,2%;
2000 г. - 13,1%.
Склератычна-паралітычны Ганчарык цягне свае прафсаюзныя кіпцюры да Высокага Трона. Грамадзяне з падвоеным імпэтам прагнуць хлеба і відовішчаў. Хлеба накрышылі. Відовішчаў даставілі ў пачатку верасня 2001-га:
2001 г. - 7,8%;
2002 г. - 8,5%;
2003 г. - 9,1%.
Надыходзіць пара змены канстытуцый і безальтэрнатыўных выбараў. Чаму б пад шумок не змяніць і метадалогію падліку рэнтабельнасці? Сказана - зроблена:
2004 г. - 13,4%;
2005 г. - 13,4%;
2006 г. - 13,6%.
І толькі дзяржава для народу ачуняла ад ІІІ Усебеларускага З'езду, як хцівыя жыдамасоны з Усходу каварна ўдарылі пад самую дыхавіцу газавым кулаком:
2007 г. - 12,1%.
Такім чынам, дастатковую для пашыранай вытворчасці і абнаўлення асноўных фондаў рэнтабельнасць беларуская эканоміка паказала толькі ў кебічаўска-шушкевіцкім 1992-ім. Што рабіць? Хто вінаваты?
эканоміка,
статыстыка,
рэжым,
Беларусь,
гісторыя