Aug 23, 2007 16:50
Улады адмовіліся ад ідэі-фікс забеспячэння станоўчага сальда знешняга гандлю. Як перадае "Інтэрфакс", больш за 2 мільярды долараў сёлета складзе адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі. Такую лічбу прагназуе міністр эканомікі нашай краіны Мікалай Зайчанка. Паводле яго словаў 2 млрд долараў адпавядаюць 4,8% валавага ўнутранага прадукта, што "ніжэй за парогавае значэнне эканамічнай бяспекі". Зайчанка адзначыў, што на наступны год запланаванае зніжэнне адмоўнага сальда знешняга гандлю - да 1,4 млрд долараў. Гэтая лічба мусіць скласціся, зыходзячы з павелічэння аб’ёмаў знешняга гандлю на 13,4 - 14,4%, у тым ліку экспарту на 15,2 - 16,2%, імпарту на 11,8 - 12,8%. У 2008 годзе сальда знешняга гандлю Беларусі будзе палепшана на 700 мільёнаў долараў, паабяцаў міністр эканомікі.
Зайчанка,
сальда