З нядаўнага часу прагляд тэатральнай пастановы ў Беларусі караецца затрыманнем. Ведаючы стыль работы нашых спецоў ад сахі, можна з упэўненасцю казаць, што на гэтым яны не спыняцца. Бо задзейнічаць хлопцаў у чорных масках заўжды ёсць дзе. Неўзабаве чакайце паведамленняў СМІ пра арышты за незаконны збор у адным месцы тэрарыстычнай групоўкі колькасцю 2 чалавекі. З прымяненнем прэвентыўнай тактыкі персаналам эліты ўнутраных войскаў. Мала ці што. Мо' яны з "Аль-Каедай" павязаныя з ног да галавы? Карацей, трэ' дбаць. Сёння ты заўзяты тэатрал, а заўтра... Страшна сказаць. То памаўчым.
Храналогію падзей у стылі "1984" глядзіце тут.