Быдла і эліта

Aug 30, 2008 23:30



Аказваецца, закідванне камянямі электрычак - не толькі 83%-ная традыцыя. Змагары таксама гэтым займаліся. На аматарскім роўні.

мы сядзелі шэрагаў 20 вышэй за малафронтаўцаў (іх было чалавек 20-30), амаль адразу насупраць расейскай групы падтрымкі. да расейцаў падтусаваліся некалькі дзесяткаў дынамаўскіх супортараў, махалі расеёйскімі і спартакаўскімі сьцягамі, крычалі прарасейскія крычалкі і ўсё такое. маладафротаўцы пачалі таксама скандаваць, гэта было пасьля першага голу. праз некалькі хвілінаў у наш сектар паляцела некалькі выламаных крэслаў з боку расейскіх супортэраў. беларускія крычалкі сталі толькі мацней. потым нейкае п'янае цела з расейскага сектару ламанулася да нас. яго аго адразу пахавалі. ну і пачалося..
трохі папіздзіліся але амап вельмі хутка зрэагаваў і пратрымалі прарасейцаў ў атачэньні да канца гульні. пасьля матчу чалавек 500-700, у асноўным з сектароў якія прымалі ўдзел у піздзілцы, стаялі на выхадзе з дынама. скандавалі "ждём масклей" "жыве беларусь" і ўсё такое. калі стала зразумела што маскалей да нас ня выпусьцяць - усе па праезджай частцы (перакрылі рух на хвілін 20-30) пайшлі на чыгуначны вакзал і закідалі першы патрапіўшыся цягнік на маскву, камянёў на рэйка хапала, павыбівалі вокны. прыбегла некалькі дзясяткаў мусараў і ўсе разьбегліся. конэц.

Пруфлінк.

дурдом, цытаты, Менск, сталіца, змагары

Previous post Next post
Up