Валютны голад ці спрашчэнне заканадаўства?

Aug 21, 2007 12:03


Нацыянальны банк Беларусі дазволіў страхавым кампаніям прымаць ад фізічных асоб наяўную замежную валюту пры абавязковым страхаванні аўтаграмадзянскай адказнасці.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. Наяўная валюта можа таксама прымацца пры абавязковым медыцынскім страхаванні замежнікаў і асоб без грамадзянства.

Раней для правядзення аперацый з наяўнай валютай страхоўшчыкі мусілі атрымаць адпаведны дазвол Нацбанка.

валюта, НБРБ

Previous post Next post
Up