У суседняй Літве недалічыліся 1400 студэнтаў. На 4-мільённую краіну гэта значная колькасць. Цяпер бачыцца абсалютна празрыстай для любога змагара і опшчэдзімакрата тая відавочная лёгкасць, з якой у прыбалтыйскай суседцы зарэгістравалі "універсітэт у выгнанні" - ЕГУ. Не для Беларусі там кадры рыхтуюць. А для закрывання ўласнай голай задніцы без партупеі. Нешматлікіх літоўскіх спецыялістаў і так менее з кожным годам.
Але ці патрэбныя такія студэнты цяперашняй Беларусі? Адказ адмоўны. Па-першае, іх накіраванасць на атрыманне адукацыі па-за "краінай рэпрэсій" ужо кажа, што яны рана ці позна і ў любым выпадку з'ехалі б з Беларусі "куды падалей". Дый шчэ добра, калі нашыя былыя суайчыннікі застануцца ў Літве. Ёсць месцы і пацяплей за халодныя берагі Віліі. Па-другое, якасць універсітэцкай адукацыі, як бачым, там не вельмі. Пасрэдная, раўнаючы са "старой" Еўропай і нават Чэхіяй з Польшчай. Іначай самі літоўцы не ігнаравалі б уласныя альма-матэр. А вось змагары чамусьці не грэбуюць. Бо мэты і матывацыя, відаць, у іх іншыя.
Аднак найчасцей бывае, што ў крывавым аўтарытарызме з дыктатурай знаходзіцца нашмат болей плюсаў, чым некаторыя тое сабе ўяўляюць.