Кіраўнік Цэнтра Візенталя даслаў ліст Аляксандру Лукашэнку ў справе антысемітызму.
У ім кіраўнік габрэйскай праваабарончай арганізацыі па міжнародных сувязях Шымон Самуэльс выказаў сваё абурэнне фактам вольнага распаўсюду ў Беларусі антысеміцкіх выданняў. Ён нядаўна прыязджаў з Лос-Анджэлесу ў Мінск, наведваў музей Вялікай Айчыннай вайны і быў шакіраваны тым, што побач у кіёску прадаваліся кнігі антысеміцкага зместу. Самуэльс прывёў у лісце спіс гэтых кніг. Кіраўнік Цэнтра Візенталя ў сваім пасланні запатрабаваў ад кіраўніка Беларусі “афіцыйна асудзіць антысемітызм і гарантаваць выманне з продажу друкаваных матэрыялаў, якія апаганьваюць памяць габрэяў і беларусаў - ахвяраў Другой сусветнай вайны”.
Еўрарадыё