Сеульскае метро абсталявалі бясплатным выхадам у Інтэрнэт

Aug 13, 2007 20:55


Азіяты, акружаныя неверагоднай колькасцю тэхналогій і тэхнікі, забяспечылі сабе высокахуткасны выхад у Інтэрнэт там, дзе звычайна няма нават сотавай сувязі.



На фота - адзін з двух вагонаў метро ў горадзе Сеул (Паўднёвая Карэя), абсталяваны тузінам наўтбукаў. Кожны з іх мае высокахуткасны выхад у сеціва пры дапамозе тэхналогіі WiBro. Самае прыемнае для наведнікаў падземкі ў дадзеным выпадку - тое, што ўсё гэта цалкам бясплатна.

Атракцыён шчодрасці ўладкавалі два мясцовыя IT-гіганты: карпарацыя Samsung і тэлекамунікацыйны правайдэр Korea Telecoms. Ці збяруць яны свае лэптопы 20 жніўня, калі рэкламная акцыя скончыцца, застаецца толькі здагадвацца.

Карэя, інтэрнэт

Previous post Next post
Up