Як Саша паглядзеў "Тур дэ Франс"

Aug 11, 2007 00:33


“Назіраючы па тэлевізары за велагонкай “Тур дэ Франс”, я звярнуў увагу на дагледжанасць і раўнамерны рост зерневых на французскіх палях. І гэта нягледзячы на жудасныя залевы, іх там усіх заліло дажджамі.

У нас жа з надвор'ем было нашмат лепей, але шмат зерневых палегла…”, - распавёў сёння прэзідэнт Беларусі пра свае візуальныя ўражанні, запатрабаваўшы ад беларускіх навукоўцаў вывесці такія гатункі зерневых культур, не якія пакутуюць на палегласць з прычыны неспрыяльных метэаўмоў.

Разам з тым, ён выказаў незадаволенасць працай беларускіх навукоўцаў у галіне земляробства:

“Мяне папярэджвалі: Аляксандр Рыгоравіч, вам вешаюць локшыну на вушы навукоўцы. Няма новых эфектыўных гатункаў зерневых”, - заявіў Лукашэнка, даручыўшы “прааналізаваць і параўнаць гатункі зерневых, выведзеных беларускімі навукоўцамі, з польскімі, фінскімі, нарвежскімі аналагамі зерневых культур”.

“І мы дамо адзнаку”, - дадаў ён.

Праўда, з адзнакай усё і так зразумела, зазначаюць аглядальнікі “Агенцтва фінансавых навінаў”. Калі ўжо краіна на калены не стане перад пагрозай стабільнасці эканомікі праз “вераломнае” падвышэнне коштаў на энерганосьбіты, дык як можна дапусціць, каб зерневыя на палях хіліліся ад нейкага там дажджу…

"Еўрарадыё"

Саша, маразм

Previous post Next post
Up