Aug 09, 2007 22:25
У верасні ў Беларусі мусяць павялічыцца пенсіі. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка. Нагадаем, беларускі ўрад планаваў здзейсніць пераразлік пенсій у лістападзе-снежні сёлета. Аднак кіраўнік дзяржавы загадаў прыспешыць павелічэнне пенсій. Больш таго, у лістападзе, калі атрымаецца, адбудзецца чарговы пераразлік. Гэта тая цана, якую беларускія ўлады гатовыя бюджэтнымі грашыма заплаціць за нейкую стабільнасць банкаўскай сістэмы, якая завагалася пасля нядаўніх “газавых гульняў”, адзначае Агенцтва фінансавых навінаў. Паводле АФН, павышэнне пенсій - гэта адзіны сродак адцягнуць пенсіянераў ад зняцця ўкладаў у нацыянальнай валюце з наступнай іх канвертацыяй у долары альбо еўра. Дарэчы, у жніўні бягучага года сярэдні памер пенсіі ў Беларусі складзе 136 долараў.
павышэнні