Вось гендырэктар ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" як аб нечуваным дасягненні
заяўляе пра пастаўку ў "братні" В'етнам 250 тысяч тон салігорскага калію на агульную суму $100 млн. Маўляў, мы прыкладаем усе магчымыя намаганні, каб замацавацца на мясцовым рынку с/г угнаенняў. Але якою цаной будзе дасягнута такое "выгоднае" становішча? Адказвае той жа генеральны дырэктар беларуска-расійскага акцыянернага таварыства.
Пастаўляючы па мінулагодніх (!) кантрактах хлоркалій у ЗША па цане болей за $500 за метрычную тону, заключаючы пагадненні з Індыяй на роўні $625 і разлічваючы на павышэнне спотавых цэн ужо ў наступным квартале ажно да $800, БКК дае Сацыялістычнай Рэспубліцы адчувальную зніжку. Застаецца спадзявацца, што не дарма працу старобінскіх шахтараў ацанілі менавіта такім незвычайным чынам, і в'етнамскія камуністы нешта паабяцалі наўзамен.