"Дети, что ваши родители говорят про нашего президента?"

Aug 07, 2007 18:46


Цікавую ды павучальную гісторыю распавялі мне знаёмыя, дзеткі якіх ходзяць у малодшыя класы простай сярэдняй беларускай школы. Аднойчы дзіцё іх дзесяцігадовае ім і кажа: "Нам у школе казалі вам не расказваць, але я скажу па сакрэце, што мы сёння апытальнік запаўнялі!" - "Што яшчэ за апытальнік?", - цікавяцца быцькі. - "Ну гэты, на патрыятызм...". - "...?!". - "А што там за пытанні былі, хаця б?", - зрэшты апрытомнелі бацькі. - "Ну дык, ці часта вы глядзіце тэлевізар, ці глядзіце беларускія навіны, як вы ставіцеся да нашай дзяржавы, што бацькі кажуць пра нашага прэзідэнта і г.д.", - адказвае дачка. Пайшлі разбірацца, а разам з імі яшчэ колькі чалавек бацькоў іншых дзетак, і высвятляецца, што, сапраўды, апытанне гэткае праводзілі і дзеткам раілі не казаць старэйшым, а пасля стала вядома, што не толькі у іхняй школцы такое робіцца. У суседняй дырэктар адмовіўся, ды і паасобныя настаўнікі адмаўляліся, некаторыя нават працай ахвяраваўшы. А вы ведаеце, што вучыць сёння ваша дзіцё?

Узята тут.

ідэалогія, адукацыя

Previous post Next post
Up