Беларускі правапіс 1930 г.

Aug 05, 2007 01:07


Вось што прапаноўваў тав. Некрашэвіч у арфаграфічным пытанні.

Праект рэформы беларускага правапісу (1930) быў створаны Правапіснай камісіяй пад кіраўніцтвам С. Некрашэвіча, у мэтах выканання пастановаў Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926). Праект быў агучаны ў 1930, і быў вынікам працы камісіі на працягу 7.12.1927 - 7.4.1929. Праект улучаў як цалкам новыя правілы, так і старыя правілы, як у змененай, так і ў нязмененай форме. Змененыя правілы былі вынікамі працы Камісіі або пастановамі Канферэнцыі, пацверджанымі Камісіяй.

У канчатковай карэктуры праекту было скасавана пісанне "Ь" ("мяккі знак") між "падвойных зычных" і пасля "З-С","ДЗ-Ц" перад мяккімі зычнымі. Быў скасаваны пераход "Е" ў "Я" пры пісанні асобных "НЕ" і "БЕЗ".

Камісія адзначала, што дасягнуць канчатковага развязання пытання ненаціскнога "Е"/"Э" не ўдалося. Шэраг пастановаў Камісіі праходзіў нязначнай большасцю галасоў, і нязгодныя мелі намер апеляваць да вышэйшых органаў улады.

Але праект наогул не быў ажыццёўлены з-за рэпрэсій 1929-1930 гг. супраць "нацдэмаў", да якіх былі залічаны многія члены камісіі. Аднак, частка прадугледжаных у ім змяненняў была пазней уведзена ў першы і другі праекты рэформы 1933 г., і ў беларускі правапіс 1934 г.

Крыніца інфармацыі.

правапіс

Previous post Next post
Up