Пайшлі клоны

Feb 25, 2008 22:22


Следам за "первой в Беларуси цифровой газетой, распространяемой исключительно через Интернет" як веснавыя смарчкі ды страчкі пачалі ўзнікаць выданні аналагічнага спосабу распаўсюду. Чарговы прыклад такога пражэкта - "цифровая газета о культуре городской жизни "Неополис". Выдаўцы мабыць спакусіліся нечаканай папулярнасцю першапраходцы ў рынкавай нішы pdf-газетак. Як-ніяк, "Е" рассылаецца штораніцу на 38 тысяч адрасоў электроннай пошты. Але штосьці мне падказвае, што новаспечаны прадукт ЧРКП "Нагуаль" наўрад ці займее значны поспех у сеціўнай аўдыторыі. Карочы, глядзіце самі.

назіранні, Інтэрнэт, СМІ

Previous post Next post
Up