Брытанскі даследчы цэнтр прагназуе ў Беларусі дэфолт

Aug 02, 2007 18:05


Брытанскі даследчы цэнтр Global Іnsight знізіў суверэнны рэйтынг Беларусі да сітуацыі магчымага дэфолту.

Ён мяркуе, што ў нашай краіне мала грошай і ўраду няма чым плаціць па даўгах. Паводле Global Іnsight, знешняя запазычанасць Беларусі невялікая (з-за таго, што даюць мала крэдытаў), але існуюць “надзвычай вялікія запазычанасці па даўгах замежным кампаніям”.

Называюцца лічбы ў 92 мільёны долараў запазычанасці расійскім кампаніям і 193 мільёны долараў па-за межамі СНД.

“Лукашэнка апынуўся паміж Сцылай і Харыбдай, бо калі ён будзе адбіраць расійскі газ, які ідзе транзітам у Еўропу, ён цалкам закрые магчымасць паляпшэння адносінаў з Еўрасаюзам, на якую ён арыентаваўся, як на альтэрнатыву адносінам з Расіяй”, адзначыла ў інтэрв’ю Радыё Свабода аналітык Брытанскага даследчага цэнтру Global Іnsight Наталля Лешчанка.

Яна лічыць, што ў сувязі з новым беларуска-расійскім газавым канфліктам, распачнецца т. зв. “іміджавая вайна” - і Беларусь, і Расія будуць спрабаваць давесці ЕС, што кожны з іх мае рацыю.

Еўропа, доўг

Previous post Next post
Up