Новыя правілы беларускай арфаграфіі набудуць моц толькі ў 2010 годзе

Aug 02, 2007 00:26


У бліжэйшы тыдзень на сайце міністэрства адукацыі з’явіцца праект закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч.

“Учора мы атрымалі ўжо канчатковы варыянт з тымі папраўкамі, якія мы ўнеслі разам з міністэрствам адукацыі і Інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук. У выніку мы прынялі рашэнне размясціць законапраект на сайце міністэрства адукацыі”

Па словах Здановіча, гэта робіцца для таго, каб кожны чалавек змог выказаць сваё меркаванне. Слушныя заўвагі будуць прымацца на разгляд і, магчыма, уключацца ў законапраект.

Як адзначыў Здановіч, закон набудзе моц толькі ў 2010 годзе. Пасля гэтага будзе адведзены час на адаптацыйны перыяд - 4-5 гадоў. Нагадаем, разглядаць законапраект дэпутаты пачнуць сёлета на восеньскай сесіі.

правапіс, рэформа, закон

Previous post Next post
Up