Такімі тэмпамі значная частка сябрастужкі неўзабаве рызыкуе стаць невыязнымі з тэрыторыі РБ. Во ўроды як вывернуліся. Помсцяць за неўязных у ЕС і Амерыку топ-чынуш. Прапаную т. Міхалевічу скласці спісы на пару-тройку тысяч таварышаў, заўважаных у рэпрэсіях над грамадскімі актывістамі, у якасці сіметрычнага адказу ды паслаць у прама ў Брусэль і/ці Страсбург. На зацвярджэнне і адэкватнае пашырэнне.
Хаця чаму толькі актывісты? Імі справа не абмяжоўваецца.
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта штодзень на граніцы затрымліваюць і разварочваюць назад па 15-20 звычайных грамадзян. Прычым самі чыноўнікі з Мінюста на ўмовах ананімнасці сцвярджаюць, што пад раздачу цяпер "кто угодно и за что угодно может попасть".
Вось такая куртатая (не-)свабода перамяшчэння, гарантаваная Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.