У сувязі з папярэднім постынгам падаю адказ таварыша экса на адно з пытанняў, зададзеных "Еўрарадыё" падчас інтэрв'ю з нагоды выхаду кнігі.
Еўрарадыё: Які самы востры момант у кнізе?
Вячаслаў Кебіч: "Маё супрацьстаянне, і ўрада, супраць нацыяналістычных сіл Беларусі. Супраць Беларускага Народнага фронту. І ў Беларусі прайграў нацыяналізм. Калі ўзгадаеце, пасля развалу Саюза нацыяналістычныя сілы вырашылі ўзяць рэванш і дзе-нідзе гэта скончылася вялікай кроўю. У нас гэтага не адбылося".
Еўрарадыё: Ці не падаецца вам, што ў выніку адбыўся адкат ад нацыянальнай культуры і традыцый?
Вячаслаў Кебіч: "Я пра гэта не буду нічога казаць".
Во так, па-чэснаму выдаў.