Беларускія заробкі: у СССР і сёння

Jan 06, 2008 04:43


Стужкасябар infopolicy падае спасылку на інфармацыю аб ваганнях сярэдніх заробкаў і пенсій на Беларусі цягам апошніх 17 гадоў. З гэтай статыстыкі вынікаюць наступныя высновы. Па-першае, і заробкі, і пенсіі намінальна дасягнулі савецкага роўню толькі ў мінулым годзе. Па-другое, улічваючы розную пакупную здольнасць амерыканскай валюты тады і цяпер, можна сцвярджаць, што ў рэальным вымярэнні беларусы па-ранейшаму атрымліваюць меней, чым у апошні год існавання Саюза. Вось таму і паўстаюць праблемы, апісаныя мною крыху раней.

АПДЭЙТ. Тут мне прапанавалі калькулятар для вылічэння пакупной здольнасці долара ў розныя гады. Так што можна параўнаць прыблізна. Прыблізна, бо ён паказвае змены ў пакупной здольнасці толькі для піндастанскіх хаўсхолдаў. А беларусаў душыць жаба задарма даць інфу. Яшчэ адзін амерскі "куркулятар". Трэці сайцег. Спасылаецца на другі. Але consumer power вылічваецца ўжо 5-6 спосабамі. Ышшо каламута. Праўда, тут адносна 1982-1984 гг. Аднак можна і пакруціць у любы бок.

статыстыка, Беларусь, заробкі, долары, пенсіі

Previous post Next post
Up