Ужо другі дзень запар на галоўнай старонцы
афіцыйнага інтэрнэт-партала Прэзідэнта РБ красуе даволі цікавы год - 108-ы. Мяркую, цяпер закрыюць свае раты тыя крытыканы, якія раней выказваліся ў тым духу, што гісторыя сучаснай Беларусі паводле сцвярджэнняў дзяржпрапаганды пачынаецца з ВАВ. Як вы можаце пабачыць, тое зусім не так. Ад пачатку 2008 г. на Беларусі ўведзена новае летазлічэнне, якое ўстаражытнюе моцную і квітнеючую ажно на 41 год. Безумоўна, гэта важкае дасягненне віртуальнай гістарыяграфіі, якое варта і трэба вітаць. Вельмі радасна становіцца за нашую агульную немаладую Бацькаўшчыну.