23 лістапада пабачыла свет суполка
knihi. Паводле тлумачэння яе крэатара, "гэтая суполка створаная, каб аб'яднаць беларускіх людзей, якім неабыякавыя кнігі. Кнігі, на нашу думку, гэта не толькі носьбіт інфармацыі, але і пэўная культура яе спажывання, распаўсюду. Калі ты не выпаўзаеш з кнігарняў гадзінамі, абазнаны ў навінках кніжнага рынку, памятаеш пах букіністычнай крамы, апантана шукаеш кнігу любімага аўтара, тады гэтая суполка створаная для цябе". Дарэчы, ад самага пачатку суполка мае беларускамоўнае афармленне. :-) Так што далучайцеся!