Nov 14, 2007 22:00
Як піша БіР са спасылкай на часопіс "Эксперт", уладальнік "Уралкалія" Дзмітрый Рыбалоўлеў мае доўгатэрміновыя планы па аб'яднанні са сваім партнёрам па БКК. Хоць фармальна кампаніі маюць аднолькавыя долі ў супольным ЗАТ, фактычна стратэгічнае кіраўніцтва ажыццяўляюць мэнэджэры з Расеі, а беларуская кампанія збольшага займае пасіўнае месца назіральніка за гэтым працэсам. У выніку такога акта М&A Рыбалоўлеў мог бы ачоліць найбуйнейшую ў свеце калійную кампанію (з доляй выпуску прадукцыі болей за 50% ад сусветнага), ператварыўшы алігапалістычны рынак угнаенняў у рынак з фірмай-лідэрам.
прагнозы