Тут у навінах БелТА праслізнула
інфармацыя, што "Белтэлекам" сёння ў рамках візіту прэм'ера Дзяржрады КНР Вэня Цзябао заключыў кантракты цьмянага характару з тамтэйшай тэлекамунікацыйнай кампаніяй
"Huawei". Нешта мне не дае спакою думка пра пераняцце такім чынам "перадавога" кітайскага досведу ў справе кантролю дзяржавы за наведваннем Інтэрнэта ўласнымі грамадзянамі. Дык ці можа пагражаць нам у выніку поспеху гэтай угоды сумнавядомы "фаервол" мэйд ін Чайна?